ВКЛ / ВЫКЛ: ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Чечерский спецлесхоз

официальный сайт

Адрес: Чечерск, пер.Первомайский 11
Телефон: +375 2332 31250
Почта: chkles@plho.by
Russian Belarusian English
Чечерский спецлесхоз

официальный сайт

МЕНЮ

Новости

 

Мікалай Малашкін адзначыў юбілей 70 год.

Прыемнай нечаканасцю для былога галоўнага ляснічага Чачэрскага спецлясгаса Мікалая Малашкіна быў прыезд калег, якія завіталі ў яго хату прадстаўнічай дэлегацыяй.

У спецлясгасе існуе добрая традыцыя віншаваць ветэранаў вайны і працы, юбіляраў з адметнымі жыццёвымі падзеямі і каляндарнымі святамі. На гэты раз падставай для сустрэчы стала 70-годдзе Мікалая Іванавіча. Ураджэнец вёскі Бяляеўка пайшоў на слядах дзеда і выбраў прафесію ў галіне лясной гаспадаркі. Пачынаў з тэхніка-лесавода Чырвонабярэжскага лясгаса, потым яго прызначылі тут ляснічым. А перад выхадам на заслужаны адпачынак Мікалай Малашкін 13 гадоў працаваў галоўным ляснічым спецлясгаса. На службе зялёнага сябра ён аддаў 36 зімаў і вёснаў, яго прынцыповасць, адказнасць, граматнае кіраванне і апантанасць работай высока ацаніла кіраўніцтва – Мікалай Іванавіч удастоены пачэснага звання «Ганаровы лесовод». У пенсіянера прыгожы дом, які ён сам аздобіў знешнім дэкорам, на падворку маецца ўласны трактар для палягчэння фізічных нагрузак. Бацьку і дзядулю наведваюць дочкі і 6 унукаў. Летам мужчына завіхаецца на агародзе, каля вулляў, а ўзімку будуе планы вясновага клопату.

  • Я іншага лёсу не жадаў бы, – усміхаецца імяніннік. – Маё працоўнае жыццё было звязана з захаваннем і памнажэннем прыроднага багацця. Магу сказаць, што сваю задачу ў гэтым плане я выканаў сумленна і да канца. Зараз справа за тымі, хто ідзе следам. Хачу пажадаць толькі аднаго – рабіць так, як рабілі гэта мы, старэйшае пакалаенне. Рабіць лепш за нас, бо сёння для таго ёсць усе магчымасці.

Шчырыя словы віншавання юбіляру адрасавалі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт лясгаса. Паштоўка, падарунак і сардэчны поціск рукі ўпрыгожылі снежаньскую раніцу пенсіянера і прынеслі шэраг станоўчых эмоцый.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

юбилей

 

© 2020. Чечерский спецлесхоз.