GTranslate

Russian Belarusian Chinese (Traditional) English German Italian Polish Ukrainian

картинка

top bgs

Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

Чачэрскія лесаводы лепшыя ў футболе

Лесаводы Чачэршчыны ў чарговы раз даказалі, што яны не толькі выдатна працуюць на сваіх рабочых месцах, але і ўмеюць добра валодаць тэхнікай каманднага віду спорта.
Нядаўна з галіновай рэспубліканскай спартакіяды дадому вярнуліся вальшчыкі лесу Сяргей Лук’янцаў і Сяргей Крыжняў, майстар на лесасеках Юрый Якутовіч і інжынер-АСУП Іван Нікішоў, якія ў складзе зборнай па футболу ад Гомельскай вобласці занялі ганаровае 1 месца, падмяўшы пад сябе ў фінале майстравітых футбалістаў з Магілёва з лікам 3:2. Такі вынік здзівіў многіх удзельнікаў спартакіяды, прафесійных ігракоў, і шчыра парадаваў нашых прызёраў. Гэтыя светлыя пачуцці мы аднадушна раздзяляем з пераможцамі і жадаем надалей заставацца ў авангардзе працоўных і спартыўных поспехаў.
В.БАГДАНОВІЧ.


Лесхо0з.jpg

 
 

Все новости для раздела