Новости

На карысць леса: чачаране садзілі бярозкі і сосны

У падтрымку прыродаахоўнай рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!» да дабрачыннай і ўсімі любімай справы па аднаўленні прыроднага багацця краіны далучыліся чачэрскія сябры лесу.

 

Зялёны дэсант высадзіўся на лясных угоддзях Бабіцкага лясніцтва. На дапаўненні лясных культур плячом да пляча шчыравалі падлеткі і дарослыя. Радок за радком садзілі маладыя дрэўцы валанцёры з гімназіі і другой гарадской школы, супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, лесаводы і актывісты БРСМ. У падтрымку працоўнаму азарту і духоўнаму запалу добраахвотнікаў быў вясёлы настрой, пачуццё калектывізму і цёплае красавіцкае сонейка.

Чечерский вестник